Пуцін спрасціў атрыманне грамадзянства РФ для ўсіх жыхароў Данбаса

Указ апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі. Раней права атрымаць грамадзянства па спрошчанай схеме з'явілася ў жыхароў самаабвешчаных ДНР і ЛНР.

ТАСС

ТАСС

Цяпер на атрыманне грамадзянства ў спрошчаным парадку змогуць разлічваць жыхары Данецкай і Луганскай абласцей. 24 красавіка Пуцін падпісаў указ аб спрошчаным парадку атрымання расійскага грамадзянства для жыхароў самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік.
Тады адзначалася, што дакумент прыняты «ў мэтах абароны правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, кіруючыся агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права». Кіраўнік МЗС Украіны тады назваў падпісаны Пуціным указ працягам акупацыі.
tut.by