Міністр эканомікі Расіі: будаўніцтва Саюзнай дзяржавы можа быць закансервавана
Міністр эканамічнага развіцця Расіі Максім Арэшкін не выключыў, што будаўніцтва Саюзнай дзяржавы можа быць закансервавана або ў ім адбудзецца разварот.
Па словах міністра, сумеснай рабочай групай падрыхтаваны праект інтэграцыйнай праграмы для Саюзнай дзяржавы, піша reform.by. Яна ўзгоднена па большасці пазіцый. Аднак засталося некалькі ключавых пытанняў, якія павінны быць вырашаны на вышэйшым узроўні. Павінны быць прыняты рашэнні.
— Калі яны не будуць прынятыя, то гэта можа закансерваваць будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, а пры пэўных абставіны яго нават разгарнуць, — сказаў Максім Арэшкін на пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
У выпадку прыняцця рашэнняў і рэалізацыі праграмы СД можа выйсці на новы ўзровень.
— Рэалізацыя такой праграмы дазволіць дасягнуць прынцыпова новага ўзроўню ў развіцці Саюзнай дзяржавы і, што важна, без ўнясення якіх-небудзь змяненняў у Саюзны дагавор, — дадаў Максім Арэшкін.
Ён таксама паведаміў, што праект, падрыхтаваны рабочай групай, ахоплівае больш шырокі спектр пытанняў, чым інтэграцыя ў рамках ЕАЭС. У яго ўключаны падатковая, фінансавая, грашова-крэдытная, антыманапольная палітыкі, абарона правоў спажыўцоў, сацыяльная абарона і г.д.
Паводле яго слоў, галоўным вынікам праграмы з’яўляецца стварэнне прасторы роўных умоў развіцця для прадпрыемстваў і грамадзян.
Паводле Салідарнасці