Меншы за працэнт. Рост ВУП горш за самыя песімістычныя прагнозы

Нацыянальны статыстычны камітэт правёў першую ацэнку валавога ўнутранага прадукту Беларусі за першае паўгоддзе 2019 года.

kapejka.jpg

Аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў 60,3 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах 100,9% да ўзроўню першага паўгоддзя 2018 года. Індэкс-дэфлятар ВУП у першым паўгоддзі 2019 года ў адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 106,9%.
Тым часам урад чакае росту ВУП краіны па выніках года на ўзроўні 4%. Бюджэт сфармаваны зыходзячы з кансерватыўнага сцэнара росту эканомікі на ўзроўні 2,1%.
Раней Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця пагоршыў прагноз росту эканомікі Беларусі да 2%.
Згодна з прагнозам Сусветнага банка, ВУП Беларусі у 2019 годзе можа вырасці на 2,2%.
МВФ чакае больш нізкага выніку — 1,9%.
Яшчэ больш сціплым быў прагноз Еўразійскага банка развіцця: на думку яго экспертаў, пры адсутнасці дадатковага стымулявання ВУП Беларусі будзе павялічвацца на 1,5-2% штогод.
Паводле Заўтра тваёй краіны