Украіна. Херсона-татараў не будзе

На думку навукоўцаў, татары складаюцца з некалькіх субэтнасаў: казанскія татары, сібірскія, астраханскія, крымскія і гэтак далей. У гэтым спісе днямі магла з’явіцца і такая катэгорыя, як «херсонскія татары».

c5b1f7b8991334381931452d7147f1f3.jpg


У асяроддзі ўкраінскага палітыкуму нарадзілася ідэя стварыць нацыянальную аўтаномію для крымскіх татараў, якія збеглі з Крыма пасля 2014 года, на тэрыторыі Херсонскай вобласці. 

Нагадаем, што прыкладна ў 2015-м Парашэнка паабяцаў абвясціць Крым Крымска-татарскай аўтаноміяй. Аднак пазней працэс юрыдычнага афармлення затармазіўся з-за шэрагу праблем. Напрыклад, частка палітолагаў непакоіцца, што новы статус Крыма, дзе тытульнай нацыяй з’яўляюцца крымскія татары, аслабіць праўкраінскія настроі крымчанаў (у большасці славянаў). 

Вырашыць гэтую шараду, падаецца, збіраюцца за кошт Крымска-татарскай аўтаноміі пад Херсонам. Зрэшты, Меджліс — арганізацыя, якая прадстаўляе інтарэсы крымскіх татараў, — ідэю наконт Херсона адхіліў. Як заявіў адзін з лідараў Меджлісу, яны па-ранейшаму аддаюць перавагу Крыму, нават калі гэтая аўтаномія будзе, па сутнасці, дэкларатыўная.

Паводле ўкраінскай прэсы