Вірус замест зорак. Карыкатура на кітайскі сцяг справакавала скандал
Кітайскія ўлады патрабуюць ад дацкага выдання Jyllands-Posten прынесці прабачэнні, але журналісты рашуча адмаўляюцца.

Кітайскі сцяг. Фота www.ukrinform.ru
Выданне Jyllands-Posten апублікавала карыкатуру на сцяг КНР — замест зорак на ім былі намаляваныя часцінкі каранавіруса, які ўжо забраў больш за 100 жыццяў.
"Гэты сатырычны малюнак абражае нашу краіну і раніць пачуцці кітайскага народа. Выданне выйшла за этычныя межы свабоды слова і парушыла нормы цывілізаванага грамадства", — гаворыцца ў заяве амбасады Кітая ў Даніі.
Галоўны рэдактар Jyllands-Posten ужо адказаў, што яго выданне не будзе прыносіць прабачэнняў. "Мы не збіраліся прыніжаць ці высмейваць каго-небудзь, і мы не лічым, што малюнак гэта робіць. Як мне здаецца, у нас розныя формы культурнага ўспрымання", — падкрэсліў Якаб Нюбро.

Журналістаў падтрымала і прэм'ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксан. Яна заявіла, што карыкатура — гэта "праява свабоды слова".
Чытайце таксама:
Дасье ў карыкатурах: Каранавірус атакуе!
Паводле euronews.com