Вытворца шын Pirelli адмаўляецца ад супрацоўніцтва з БМЗ
Буйны італьянскі вытворца шын Pirelli вырашыў больш не супрацоўнічаць з Беларускім металургічным заводам (БМЗ). Пра гэта паведаміў 24 снежня прафесійны саюз беларусаў Вялікабрытаніі.
У СМІ з'явілася інфармацыя, што італьянская кампанія па вытворчасці шын Pirelli Group "вырашыла спыніць камерцыйныя адносіны" з Беларускім металургічным заводам.
Пра гэта паведаміў прафесійны саюз беларусаў Вялікабрытаніі. Гэта адбылося пасля расследавання сітуацыі з правамі рабочых на Жлобінскім металургічным заводзе.