За суткі ў Літву і Латвію не ўпусцілі 50 мігрантаў
Латвійскія памежнікі не ўпусцілі ў краіну 40 мігрантаў за мінулыя суткі, паведамляе Дзяржаўная памежная служба Латвіі. З 10 жніўня было прадухілена 1260 такіх спробаў. Затрыманых за незаконнае перасячэнне мяжы не было.

З гуманітарных прычын з моманту ўвядзення рэжыму надзвычайнага становішча ў Латвію ўпусцілі 32 мігранты. Усяго сёлета за незаконнае перасячэнне мяжы былі затрыманыя 384 замежнікі, піша REFORM.by.
Літоўскія памежнікі за мінулыя выхадныя не ўпусцілі 10 мігрантаў. Прыкладна столькі ж мігрантаў не прынялі ў аўторак і ў пятніцу. У чацвер, у сераду і ў панядзелак не ўпусцілі па 20 чалавек.
Двум замежнікам дазволілі трапіць на тэрыторыю краіны па гуманітарных прычынах. У аўторак па гуманітарных прычынах у Літву трапілі 5 афганцаў.
Найбольшая колькасць спробаў незаконнага перасячэння мяжы была зафіксаваная за суткі ў Лаздзійскім раёне. Такая сітуацыя назіраецца ў апошнія два тыдні.
Затое на польскім напрамку сёння быў усталяваны рэкорд па мігрантах.