ЗША. Выключыць Аргенціну з G–20

Фракцыя рэспубліканцаў у кангрэсе ЗША прапанавала праект рэзалюцыі, якая патрабуе выключэння Аргенціны са складу G–20 — нефармальнага аб’яднання дваццаці самых
эканамічна развітых краін у свеце. Галоўныя прычыны ціску на Буэнас-Айрэс — нядаўняе рашэнне прэзідэнта Крысціны Кіршнер наконт нацыяналізацыі іспанскай прыватнай кампаніі
«Repsol». Як кажа адзін з аўтараў праекту Дзік Лугар, «улада Аргенціны смяецца з законаў і не паважае правы замежных інвестараў».

Фракцыя рэспубліканцаў у кангрэсе ЗША прапанавала праект рэзалюцыі, якая патрабуе выключэння Аргенціны са складу G–20 — нефармальнага аб’яднання дваццаці самых эканамічна развітых краін у свеце. Галоўныя прычыны ціску на Буэнас-Айрэс — нядаўняе рашэнне прэзідэнта Крысціны Кіршнер наконт нацыяналізацыі іспанскай прыватнай кампаніі «Repsol». Як кажа адзін з аўтараў праекту Дзік Лугар, «улада Аргенціны смяецца з законаў і не паважае правы замежных інвестараў». Па словах ініцыятараў рэзалюцыю, галасаванне па якой адбудзецца ў чэрвені, іх ідэю падтрымала шмат бізнэс-структур, якія баяцца, што прыклад Аргенціны становіцца заразным. Самае смешнае ў гэтай сітуацыі тое, што ў падтрымку нацыяналізацыі ў Аргенціне нечакана выказалася кубінская эміграцыя, для якой заўсёды былі характэрныя антыкамуністычныя настроі. Справа ў тым, што «Repsol» актыўна супрацоўнічала з Гаванай, ігнаруючы факты пераследу кубінскіх дысідэнтаў. Эмігранты маюць надзею, што пазбаўленая аргенцінскага філіяла кампанія «Repsol» ляснецца, што нейкім чынам аслабіць рэжым Кастра.

Паводле іспанскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: