Жыхар Малазіі атрымаў 10 год турмы за «абаразу іслама» у Фэйсбуке
Абвінавачанне малазійца складалася з 10 пунктаў, сярод якіх "абраза Ісламу" і "прарока Мухамеда".
![karachi_prophet_shout_protest.si.jpg karachi_prophet_shout_protest.si.jpg](/img/v1/images/karachi_prophet_shout_protest.si.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Карыстачу Фэйсбуку 22 гады, ён быў падпісаны Айеа Еа (Ayea Yea). Яго прызналі вінаватым у судзе Куала Лумпура.
Паведамляецца таксама, што аналагічнага прысуду чакае 52-гадовы карыстач Фэйсбуку Язід Конг (Yazid Kong). Суд над ім чакаецца цягам двух дзён.
Аналагічнае пакаранне чакае, як паведамляе дзяржаўнае інформагенцтва "Бернама", яшчэ двух чалавек за выказванні ў сацсетках. Супраць жыхароў Малазіі высунутыя абвінавачванні ў "складанні забабонаў адносна гармоніі рэлігій, публікацыі заяваў, якія здольныя узрушыць грамадства" і "неналежнае выкарыстанне сацыяльных сетак".
Чытайце таксама гайд ад агенцтва рэгіянальнага развіцця "Дзедзіч": Топ-10 парадаў па інфармацыйнай бяспецыя для актывістаў
Як паведамляе шэф мясцовай паліцыі, яны атрымалі 929 рапартаў адносна такога кшталту парушэнняў і пачалі 16 раследванняў.
Паводле CNN