Жырыноўскі абвінаваціў СБУ ў забойствах кіроўцаў у Падмаскоўі
Лідар партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі абвінаваціў Службу бяспекі Украіны (СБУ) у забойствах на трасах Падмаскоўя.
Пра гэта ён заявіў у эфіры радыёстанцыі «Говорит Москва».
На думку парламентарыя, Кіеў наўмысна засылае ў Расію прафесіяналаў-дыверсантаў, якія нападаюць на кіроўцаў. «Колькі людзей на дарогах гіне? Вось цяпер ужо 14 масквічоў забітыя на
дарогах. І дзе забойцы? СБУ засылае. Гэта дзейнічаюць прафесіяналы-дыверсанты з Украіны. Яны помсцяць нам», — сказаў Жырыноўскі.
З вясны 2014 на ўчастку з 45-га па 85-ы кіламетр трасы М-4 «Дон» былі здзейсненыя чатыры забойствы. Злачынцы раскідвалі шыпы на дарозе і, калі кіроўцы спыняліся з праколатымі
шынамі і выходзілі з аўтамабіля, расстрэльвалі іх ва ўпор. Першы напад адбыўся 3 мая, ахвярамі стала пажылая пара з Масквы.
Паводле неафіцыйных дадзеных, аператыўнікі расследуюць яшчэ некалькі падобных выпадкаў на іншых дарогах у Падмаскоўі. Існуе версія, паводле якой злачынцы расправіліся ўжо з 14 кіроўцамі і іх
пасажырамі.
lenta.ru