Адышоў у лепшы свет вялікі кінарэжысёр
Ва ўзросце
90 гадоў вечарам у нядзелю, 9 кастрычніка, памёр польскі кінарэжысёр Анджэй
Вайда, пра гэта паведаміла польская тэлевізія.
Рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Анджэй Вайда зняў такія карціны, як «Канал»,
«Попел і дыямент», экранізацыю «Сібірская лэдзі Макбет» па Лескову, «Бесы» па
Дастаеўскім, «Пілат і іншыя» паводле Булгакава. Быў уладальнікам прэмій «Оскар»
(2000), «Сезар» (1982), шматлікіх узнагарод Канскага, Венецыянскага і
Берлінскага кінафестываляў.
У канцы верасня оскараўская камісія Польшчы вылучыла апошнюю карціну Вайды «Powidoki»
на «Оскар» у катэгорыі «Лепшы фільм на замежнай мове».
Дата пахавання рэжысёра пакуль таксама не называецца.