Надзея Саўчанка абвесціла галадоўку
Незаконна арыштаваная ў Расіі ўкраінская лётчыца і дэпутат Вярхоўнай Рады ад «Бацькаўшчыны» Надзея Саўчанка абвясціла галадоўку.

Пра гэта ў сваім мікраблогу ў Twitter паведаміў адвакат Надзеі Саўчанка — Марк Фейгін.
Раней адвакаты Саўчанкі заявілі аб значным пагаршэнні здароўя іх падабароннай — праз запаленне вуха ўкраінская лётчыца пачала губляць слых і ўпершыню папрасіла аб дапамозе.