Памёр кінарэжысёр Георгій Данелія

Ва ўзросце 88 гадоў пасля працяглай хваробы памёр савецкі і расійскі кінарэжысёр Георгій Данелія. Пра гэта «Новай газеце» паведаміла сям'я рэжысёра.

Фота: GLOBAL LOOK PRESS

Фота: GLOBAL LOOK PRESS


Георгія Данелія шпіталізавалі з-за запалення лёгкіх у лютым. Ён трапіў у рэанімацыю, лекары часова ўвялі яго ў штучную кому, каб стабілізаваць дыханне.
Георгій Данелія нарадзіўся ў Тыфлісе 25 жніўня 1930 года, але ўжо праз год яго сям'я пераехала ў Маскву. У 50-х гадах ён скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут і працаваў архітэктарам у Інстытуце праектавання гарадоў.
У 1959 годзе Данелія скончыў Вышэйшыя рэжысёрскія курсы пры «Масфільме» ў майстэрні Міхаіла Калатозова, пасля якіх пачаў працаваць у кінастудыі рэжысёрам-пастаноўшчыкам.
У 1960 году выйшла яго дэбютная карціна «Сярожа» па аднайменнай аповесці Веры Пановай. Фільму прысудзілі Гран-пры на Міжнародным кінафестывалі ў Карлавых Варах.
Шырокая вядомасць прыйшла да рэжысёра ў 1964 годзе пасля выхаду лірычнай камедыі «Я крочу па Маскве». Сярод іншых яго кінапрац — «Трыццаць тры», «Не гаруй», «Зусім прапалы!», «Афоня», «Міміно» і «Кін-дза-дза».
Данелія выступіў сцэнарыстам большасці сваіх фільмаў, а таксама сааўтарам сцэнарыяў такіх кінакарцін, як «Джэнтэльмены поспеху», «Француз» і «Прывітанне ад Чарлі Трубача». Ён таксама зняўся ў эпізадычных ролях у некалькіх фільмах.
Георгій Данелія з'яўляецца заслужаным дзеячам мастацтваў РСФСР (1965), народным артыстам СССР (1989), лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР (1978, за фільм «Міміно») і іншых шматлікіх узнагарод. У 2002 і 2010 гадах кінарэжысёру далі ордэн «За заслугі перад Айчынай» трэцяй і другой ступені адпаведна.
Паводле novayagazeta.ru