3,6 % беларускіх сем'яў жывуць за рысай беднасці

У Беларусі правялі выбарачнае абследаванне хатніх гаспадарак, па выніках якога стала вядома, што 3,6 % сем'яў жылі за рысай беднасці ў студзені – верасні 2015 года.



repphoto_3402_33281.jpg

Па дадзеных абследавання, у Беларусі ў студзені – верасні 2015 года наяўныя рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 9 млн. рублёў у месяц і ў параўнанні са студзенем – вераснем 2014 года павялічыліся на 1,3 млн. рублёў (на 16,3 %) , паведамляе Нацыянальны статыстычы камітэт.

Менш за 1 млн. рублёў сярэднедушавога даходу ў месяц мелі 0,4 % хатніх гаспадарак, 1 – 1,5 млн. — 2,9 %, 1,5 – 2 млн. — 7,1 %, 2 – 2,5 млн. — 11,3 %, 2,5 – 3 млн. — 15 %, 3 – 3,5 млн. — 14,2 %, 3,5 – 4 млн. — 11,4 %, 4 – 4,5 млн. — 8,6 %, 4,5 – 5 млн. — 7 %, 5 – 5,5 млн. —  5 %, 5,5 – 6 млн. —  3,7 %, 6 – 7 млн. —  5,2 %, 7 – 8 млн. — 3,1 %, больш за 8 млн. —   5,1 %.

Доля хатніх гаспадарак з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэйшых за бюджэт пражытачнага мінімуму (нацыянальнай рысы малазабяспечанасці) склала 3,6 % (у студзені – верасні 2014 года — 3,5 %), у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу —  2,8 % (2, 7 %), у сельскіх населеных пунктах — 5,6 % (5,3 %).

Спажывецкія расходы ў разліку на хатнюю гаспадарку ў параўнанні са студзенем – вераснем 2014 года павялічыліся на 0,6 млн. рублёў (на 10,8 %) і склалі ў студзені – верасні 2015 6,3 млн. рублёў у месяц. У структуры спажывецкіх расходаў хатніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 42,2 % (у студзені – верасні 2014 года — 41,8 %), на пакупку нехарчовых тавараў — 33,2 % (35,1 %), на аплату паслуг — 22,3 % (20,6 %).

62,3 % хатніх гаспадарак маюць сярэднедушавы даход да 4 млн. рублёў (да 210 еўра на члена сям'і) у месяц, пішуць Naviny.by.

У лістападзе гэтага года Белстат апублікаваў інфармацыю, што  кожная трэцяя (33,6 %) хатняя гаспадарка ў Беларусі адзначыла, што яе матэрыяльны стан у бягучым годзе пагоршыўся.