А1 адклаў павышэнне часткі тарыфаў на месяц
Аператар сувязі А1 адклаў павышэнне некаторых тарыфаў. Анансаванае раней змяненне кошту паслуг адбудзецца не 1 кастрычніка, а з 1 лістапада.
З 1 лістапада плануецца павысіць абаненцкую плату па тарыфных планах для фізічных асоб і юрыдычных асоб, кошт выклікаў на некаторыя тарыфы, інтэрнэт-трафік звыш уключанага ў абаненцкага плату для юрыдычных асоб, а таксама кошт паслуг у роўмінгу і міжнародных выклікаў, паведамляе REFORM.by.
Астатнія расцэнкі будуць павялічаны з 1 кастрычніка.