Ад сёння падаражэў інтэрнэт ад «Белтэлекама», а таксама некаторыя тарыфы A1 і МТС

У сярэднім падаражэнне складае 4 працэнты.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

З 1 лістапада «Белтэлекам» павышае кошт некаторыя інтэрнэт-тарыфаў. У сярэднім павышэнне складзе каля 4%.
А1 і МТС таксама на 4% павялічаць кошт асноўных паслуг мабільнай сувязі: абаненцкую плату, расцэнкі на некаторыя тарыфныя планы, інтэрнэт-трафік, званкі і SMS.
Павышэнне тарыфаў анансавалася яшчэ з кастрычніка, але яго перанеслі на лістапад.
«Наша Ніва»