«Бабуліна крынка» — прэтэндэнт на банкруцтва?
Апублікавана заключэнне аўдытараў Grant Thornton па ААТ «Бабуліна крынка». У ім ёсць стандартная фраза: «Істотная нявызначанасць у дачыненні да бесперапыннасці дзейнасці». За гэтым выразам заўсёды хаваецца няўпэўненасць у тым, што кампанія зможа існаваць далей.
![belmarket.by belmarket.by](/img/v1/images/1517290803_89160075a700533767d29.97899728.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
belmarket.by
Аўдытары паставілі такі маркер на «Бабуліну крынку» з-за стратаў у 2018 годзе больш чым на 18,4 млн рублёў. Абавязацельствы кампаніі на канец мінулага года перавысілі бягучыя актывы на 84,5 млн.
Нагадаем, што не так даўно ў «Бабулінай крынкі» змяніўся дырэктар. Дзмітрыя Главінскага звольнілі, а в. а. стала намеснік дырэктара па вытворчасці Галіна Ціцянкова. І неўзабаве на галоўную пазіцыю зацвердзілі Генадзя Скітава. Раней ён быў камерцыйным дырэктарам ААТ «МАЗ», меў досвед кіраўніцтва прадпрыемствам «Белрыба», узначальваў Шчучынскае ААТ «Аўтапровад», Барысаўскі мясакамбінат.
officelife.media