Банкі будуць патрабаваць пашпарт для залічэння на рахунак «гатоўкі». Чым тлумачыцца?

Навошта банкі з 1 красавіка будуць патрабаваць пашпарт для залічэння на рахунак наяўных грошай? У 2022 годзе ў Беларусі актывізавалі барацьбу з заробкамі «ў канвертах», а цяпер усе сумы, прынесеныя ў банкі наяўнымі грашыма, большыя за 50 базавых велічынь, пачынаюць лічыцца падазронымі.

_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__3__logo_1.jpg

Беларускія банкі з 1 красавіка ўводзяць дадатковае патрабаванне пры прыёме наяўных у касах для іх наступнага залічэння на бягучы рахунак фізічнай асобы. Калі сума складзе 50 базавых велічынь і больш (на сёння гэта 1850 рублёў), то давядзецца прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу, паведамляюць «Беларусы і рынак».

Па словах удзельнікаў рынку, гэта робіцца для таго, каб паставіць яшчэ адзін бар'ер на шляху легалізацыі «сумніўных» даходаў.

Пра змены ў працы пры прыёме наяўных грошай праз касы банка першым паведаміў «Прыёрбанк».

«Для ажыццяўлення ў касе аперацыі па папаўненні бягучага рахунку ў беларускіх рублях на суму ў 50 і больш базавых велічынь неабходна прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу. Пры папаўненні праз касу бягучага банкаўскага рахунку ў замежнай валюце прад'яўляць дакумент, які сведчыць асобу, неабходна незалежна ад сумы», — гаворыцца ў прэс-рэлізе банка.

Да дакументаў, якія сведчаць асобу, належаць пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца, ID-карта.


Да таго ж 1 красавіка ў касах «Прыёрбанка» спыняецца прыём плацяжоў праз АРІП. Здзейсніць такія аперацыі можна будзе праз устройствы самаабслугоўвання — банкаматы, інфакіёскі, плацежныя тэрміналы, а таксама праз інтэрнэт-банкінг або мабільны дадатак.

З 1 ліпеня 2023 года, інфармуе банк, пры аплаце паслуг праз устройствы самаабслугоўвання праз АРІП наяўнымі грашыма, а таксама пры папаўненні бягучага рахунку будзе дзейнічаць абмежаванне: не больш за 50 базавых велічынь на адну аперацыю.

Пра дадатковае патрабаванне пры прыёме наяўных у касах гаворыцца і на сайце «Беларусбанка»:

— З 1 красавіка 2023 года ўнясенне фізічнай асобай у касу банка наяўных грашовых сродкаў на суму, роўную або якая перавышае 50 базавых велічынь, для іх наступнага залічэння на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак фізічнай асобы, што не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, будзе ажыццяўляцца пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу.

Цяпер падобныя паведамленні з’яўляюцца і на сайтах іншых беларускіх банкаў.

Новыя правілы адпавядаюць пастанове Праўлення Нацыянальнага банка ад 28.12.2022 N 492 «Аб дадатковым крытэрыі выяўлення і прыкмеце падазроных фінансавых аперацый».

У гэтым дакуменце рэгулятар рэкамендаваў банкам выкарыстоўваць новы крытэрый выяўлення падазронай аперацыі. Гэта значыць, пры папаўненні рахунку праз касы крэдытных арганізацый на суму больш чым у 50 базавых велічынь патрабаваць дакумент, які пацвярджае асобу. Калі кліент не прадаставіць яго, то гэта з'яўляецца падставай для адмовы ў аказанні паслугі.

Са слоў удзельнікаў рынку, навіна з'явілася пасля таго, як у 2022 годзе ў Беларусі актывізавалі барацьбу з заробкамі «ў канвертах». Да найбольшых рызык схільны сферы, дзе прадпрымальніцкая дзейнасць звязана з наяўнымі грашовымі сродкамі — раздробны гандаль, выкананне работ і аказанне паслуг грамадзянам за наяўны разлік.


Аднак з кожным годам крыптавалюта ўсё часцей фігуруе ў розных злачынствах. Гэта тычыцца ўхілення ад выплаты падаткаў і адмывання грошай.

Нядаўна ў Мінскім раёне сілавікі прад'явілі прэтэнзіі 25-гадоваму мужчыну, які на профільных інтэрнэт-пляцоўках прапаноўваў паслугі па куплі-продажы токенаў. У суткі ён здзяйсняў да 20 здзелак. З лістапада мінулага года мужчына правёў праз свой крыптагаманец амаль мільён рублёў. Паводле інфармацыі МУС, ён парушаў патрабаванні дэкрэта N 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі» — ператварыў аперацыі з крыптавалютай у бізнес без рэгістрацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.