Беларусы масава робяць банкаўскія ўнёскі ў рублях

У жніўні заўважна выраслі рублёвыя дэпазіты беларусаў. Пры гэтым валютныя дэпазіты працягваюць скарачацца — аб гэтым сведчыць статыстыка Нацбанка па грашова-крэдытнаму рынку за жнівень.

dnr_3.jpg


Дэпазіты ў рублях растуць 11 месяцаў запар. На 1 верасня яны склалі 4,657 млрд рублёў. Гэта на 126 млн болей чым на пачатак жніўня. Гэта рэкордны месячны прырост як мінімум з верасня 2017-га.'
Гэта можа быць звязана з тым, што ў ліпені сярэдні заробак у Беларусі вырас да 1128, 5 рублёў. Гэтая сума амаль на 147 рублёў болей. чым у студзені гэтага года. Пасля выплаты ўсіх падаткаў. праўда, сярэдні заробак істотна меншае — да 970 рублёў.
Нагадаем, большасць беларусаў, 65,2%, усё ж лічыць, што зберажэнні лепей захоўваць у валюце. Пры гэтым 57,5% лічаць, што зараз кепскі час для зберажэнняў.
Аднак зберажэнні ў рублях працягваюць расці. Вось такі беларускі парадокс.
Паводле tut.by