Беларускія будаўнікі страцілі $ 60 мільёнаў з-за дэвальвацыі расійскага рубля

Прагнозныя паказчыкі не выкананы з-за дэвальвацыі нацыянальнай валюты на тых рынках, дзе працуюць беларускія кампаніі.



budauniki.jpg

Пра гэта заявіў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Сідараў на выніковай калегіі ведамства.
«У першую чаргу ў Расіі, дзе 78% экспарту нашых матэрыялаў. З-за абвалу на расійскім рынку мы страцілі больш за 60 млн. долараў», — канстатаваў Аляксандр Сідараў.
Паводле яго слоў, яшчэ адным фактарам стала падзенне цэнавай канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі. «Чыннікаў некалькі, у тым ліку рост цэнаў на энерганосьбіты, якія мы аплачваем у доларах. Нашы канкурэнты ў Расіі карыстаюцца гэтымі рэсурсамі па цэнах у расійскіх рублях і атрымалі значную канкурэнтную перавагу», — растлумачыў намеснік міністра.
Аляксандр Сідараў канстатаваў і ўплыў зніжэння інвестыцыйнай актыўнасці.
Пры гэтым ён адзначыў і станоўчыя тэндэнцыі. У прыватнасці, захаванне росту паставак на знешнія рынкі, выключаючы расійскі. «Напрыклад, у Славакію нарасцілі пастаўкі ў 4,7 разы, у Вялікабрытанію — у 5,3 разы, у Польшчу — у 3 разы», — адзначыў ён. Намеснік міністра падкрэсліў, што адразу некалькі айчынных прадпрыемстваў ў 2014 годзе ўпершыню выйшлі на замежныя рынкі.
БелТА