Чвэрць гатэляў і рэстаранаў у Мінску з'яўляюцца стратнымі

У студзені-лютым 2015 года 24,6 % гасцініц і рэстаранаў былі стратнымі.



index19.jpg

Гэтя менше, чым у студзені 2015 года (тады стратных налічылі 27,7 %), але больш, чым у студзені-лютым 2014 года (21,5 %). Такія дадзеныя апублікаваў Белстат.  Агульная рэнтабельнасць продажаў усіх гасцініц і рэстаранаў Мінска знізілася і складае 2,2 % (у студзені 2015-га рэнтабельнасць была  -0,4 %, у студзені-лютым мінулага года 4,5 %).

Усяго у Мінску за студзень-люты налічылі 422 стратныя арганізацыі (26 % ад агульнай колькасці). Сума іх чыстай страты склалось 3,8 трлн рублёў, што ў 3,2 разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Вялікая ўдзельная вага стратных арганізацый назіраецца таксама ў сферы прамысловасці (39 %), гандлю (38 %) і транспарту (28 %). Не знайшоў Белстат стратных арганізацый у сферы сувязі і фінансавай дзейнасці.