Да амбасады Беларусі ў Празе прынеслі аголеных Лукашэнку і Пуціна на залатым унітазе
«Гэтым пратэстам мы хочам звярнуць увагу на сітуацыю ў Расіі і Беларусі — у двух самых дэспатычных рэжымах у сучаснай Еўропе». Актывісты выставілі ў цэнтры чэшскай сталіцы інсталяцыю «Голыя забойцы» — аголеныя лялькі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, піша www.9tv.co.il.
Пра гэта паведамілі ўдзельнікі арт-групы «Капуцін». Абодва кіраўнікі выяўленыя аголенымі. На залатым унітазе сядзіць лялька Пуціна з залатым ёршыкам у руках. Пры гэтым меншая памерам лялька — Лукашэнка — сядзіць на каленях у Пуціна.
Да ўнітаза прымацавалі таблічку з надпісам «Голыя забойцы», побач паставілі бутэльку мыйнага сродку, падпісаную як «Навічок».
Лялька, падобная да Лукашэнкі, трымае ў руках выпацканую чырвонай фарбай хакейную клюшку, што, відавочна, сімвалізуе кроў. Пуцін размахвае залатым ёршыкам і падтрымлівае лялечнага Аляксандра Рыгоравіча, што сядзіць у яго на каленях.
Паводле слоў аўтараў арт-праекта, сэнс мастацкай ідэі палягае ў тым, каб нагадаць грамадскасці пра «гібрыдную вайну», якую разгарнулі супраць усяго свету кіраўнікі гэтых краін.
«Гэтым пратэстам мы хочам звярнуць увагу на сітуацыю ў Расіі і Беларусі — двух самых дэспатычных рэжымах у сучаснай Еўропе. Гэтыя рэжымы аб'ядноўвае не толькі іх фармальнае "Саюзная дзяржава", але і іх непавага да правоў чалавека, падаўленне свабоды свайго народа і апазіцыі», — адзначаюць актывісты.