Гумарыстычны часопіс «Вожык» спыняе свой выхад

Дзяржаўны часопіс сатыры і гумару «Вожык» з наступнага, 2022 года выдавацца не будзе. Пра гэта паведамілі «Радыё Рацыі» ў рэдакцыі часопіса.

euvmi3gxeaa8fkr.jpg

Выйдзе апошні нумар «Вожыка» ў снежні — і ўсё. Часопіс нават не ўнесены ў падпісны каталог на наступны год.

Сёлета часопіс «Вожык» адзначыў 80-годдзе. Ён з’яўляўся пераемнікам знакамітага баявога выдання «Раздавім фашысцкую гадзіну».


v_1536x1162.jpg

Першыя 13 нумароў газеты-плаката з’явіліся на пачатку ліпеня 1941 года ў Гомелі, бо Мінск ужо быў акупаваны гітлераўцамі. Са жніўня 1945 года часопіс «Вожык» выдаваўся па-беларуску ў Мінску. Ён перажыў вайну, рэпрэсіі, камуністычнае і савецкае жыццё. А вось цяпер, пасля 80 гадоў існавання, перажыць сённяшнюю дзяржаўную палітыку і рэпрэсіі ён не змог.

Часопіс «Вожык» — гэта наша гісторыя літаратуры і мастацтва. У ім друкаваліся амаль усе пісьменнікі, пачынаючы ад Янкі Купалы і Якуба Коласа. Пры «Вожыку» выдаваліся бібліятэчка, калектыўныя зборнікі сатыры і гумару, пераклады. З ім супрацоўнічалі мастакі Анатоль Волкаў, Сяргей Раманаў, Мікалай Гурло, Валянцін Ціхановіч, Рыгор Грамыка і дзясяткі іншых славутых беларускіх мастакоў.

f9ecaf8c61df4c5d6fa8e865bda2645b.jpg

«Беларускае Радыё Рацыя»