Доўг Беларусі за газ ужо каля 300 мільёнаў долараў, — міністр энергетыкі Расіі

Міністр энергетыкі Расіі Аляксандар Новак у інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы» агучыў новыя лічбы наконт запазычанасці Беларусі за газ.

Аляксандр Новак. Здымак Reuters

Аляксандр Новак. Здымак Reuters


«Тая лічба, якая была апошняй парадку дзесьці 270-300 мільёнаў долараў», — адзначыў ён.
Спрэчкі Мінска і Масквы пра цэны на газ ідуць з пачатку году. Пакуль ідуць перамовы, Газпрам налічвае Беларусі запазычанасьць, якую беларускі бок не лічыць абгрунтаванай. Апошнім разам расійскі бок агучваў лічбу доўгу ў 270 мільёнаў долараў.
Паводле міністра, у пляне вырашэння газавай спрэчкі «разглядаюцца розныя варыянты». Пры гэтым ён запэўніў, што Беларусь «не змерзне» ў гэтым годзе.
«Не, у нас няма такой нават мэты і задачы. Беларусь працягвае купляць газ. Ёсьць тут толькі некаторыя рознагалоссі зь беларускімі партнерамі ў трактоўцы тых пагадненняў, якія былі падпісаныя яшчэ ў 2007 годзе, у 2009 годзе ў адносінах да цэнаўтварэння», — кажа Новак.
Паводле «Радыё Свабода»