Беларусь падвысіць на палову тарыфы на транзіт нафты
З 11 кастрычніка Беларусь усталюе новыя тарыфы на транспарт нафты па магістральных трубапровадах «Гомельтранснафты» і «Полацктранснафты» (галіны нафтаправоду «Дружба»), гаворыцца ў пастанове Мінгандлю, апублікаванай на pravo.by. У мінулы раз тарыфы падвышаліся 1 лютага.

Цяпер тарыф за 1 тону без падатку на дададзеную вартасць на кожным з трох напрамкаў стане вышэйшым на 50%: 400,98 расейскіх рулёў за маршрут Унеча (Высокае) — Адамава Застава, 172,23 расейскіх рублі за маршрут Унеча (Высокае) — Броды і 48,47 рублі за прыём і транспартоўку нафты па маршруце Невель (Вялікія Лукі) — Полацк — Высокае для далейшага яе транспартавання ў Нямеччыну, Чэхію, Славакію, Польшчу, Вугоршчыну і Ўкраіну.
Гэтыя тарыфы расейскі бок мае ўзгадніць да 1 лютага 2017 году.
Тым часам Беларусь і Расія не могуць дамовіцца пра цану на газ, Расія ня хоча даваць зніжкі, якія просіць Беларусь, і заяўляе пра доўг Беларусі за газ у памеры каля 300 мільёнаў даляраў.
Міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прасіў не звязваць «нафта-газавыя войны» са спробай нармалізацыі стасункаў Беларусі з Еўразвязам.
Паводле svaboda.org