У Расіі прадаюць дзіцячыя ложкі ў выглядзе «Бука»

Карыстальнікі інтэрнэту выявілі ў продажы дзіцячыя ложкі ў выглядзе зенітна-ракетнага комплексу «Бук».

ЗРК «Бук». Ілюстрацыйнае фота

ЗРК «Бук». Ілюстрацыйнае фота


Як паведамляе выданне «Фонтанка», іх вырабляе адна з фабрык у Пецярбургу. Дырэктар прадпрыемства сказаў, што ложкі ў выглядзе комплексу СПА, танка і самалёта былі вырабленыя яшчэ да Дня перамогі.
Раней міжнародная следчая група заявіла, што з расійскага комплексу «Бук» быў збіты на Украіне пасажырскі «Боінг». У Міністэрстве абароны сцвярджаюць, што расійскія ўстаноўкі «Бук» ніколі не перасякалі межаў з Украінай.
Паводле «Эхо Москвы»