Гарадзенец у майцы з «Пагоняй» уразіў журы ўкраінскага «X-фактара» (ВІДЭА)
Гарадзенскі музыка Пётр Клюеў, які зараз жыве ў Мінску, разам з гуртом «Амплітуда смеласці» паўдзельнічаў у музычным шоў «X-фактар» на ўкраінскім канале СТБ. Каманда беларусаў літаральна «парвала» журы, якое адзінагалосна прапусціла іх далей да ўдзелу ў шоў.

Пётр выступаў разам з музыкамі былога «Ляпіса» Аляксандрам Старажуком і Русланам Уладыкам ды вядомым гарадзенскім басістам Сяргеем Адамовічам. Усе яны выйшлі на сцэну ў майках з «Пагоняй».
Гурт выканаў песню гурта Queen Crazy Little Thing Called Love. Запальваючы рок-н-рол не пакінуў абыякавым журы, якое адзінагалосна прагаласавала за далейшы ўдзел беларусаў у шоў.
Паводле t-styl.info