Дзе адпачыць у Еўропе: танна і па-багатаму

У лік самых танных краін для адпачынку і пражывання патрапілі рэспублікі былога сацлагеру. Найбольш дарагімі апынуліся дзяржавы "старой Еўропы".

pixabay.com

pixabay.com

Польшча, Румынія і Балгарыя — самыя танныя краіны для пражывання і адпачынку ў Еўропе ў 2016 годзе, падлічыў Еўрастат, арыентуючыся на кошт гатэляў і рэстаранаў, а таксама тытуню і алкаголю, паведамляе rg.ru.
Статыстыкі вылічылі сярэдні ўзровень коштаў, характэрны для Італіі і Германіі, прынялі яго за 100 працэнтаў і падлічылі, што для вышэйпаказанай тройкі ён роўны 53, 52 і 48 працэнтаў адпаведна.
Даследаванне разбіла краіны на тры групы. З краін Еўрасаюза самымі дарагімі апынуліся Данія (139 працэнтаў), Ірландыя (125 працэнтаў) і Люксембург са Швецыяй (па 124 адсоткі). З краін, якія прэтэндуюць на ўступленне ў Еўрасаюз, гэта Турцыя (60 адсоткаў) і Чарнагорыя з Албаніяй (крыху больш за 50-ці і 40 працэнтаў адпаведна).
Але самымі дарагімі для турыста апынуліся краіны, якія не адносяцца да Еўрасаюза палітычна, але якія адносяцца да Еўропы геаграфічна, а таксама не выкарыстоўваюць еўра. Самае дарагая дзяржава — Швейцарыя, чый паказчык вышэй 160 адсоткаў, затым ідзе Ісландыя са 144 адсоткамі і замыкае тройку Нарвегія (149 працэнтаў).
Самая танная ежа — у Польшчы і Румыніі (62 працэнты ад сярэдняга ўзроўню), самая дарагая — у Даніі (150 працэнтаў). Выпіць і пакурыць танней за ўсё ў Балгарыі (67 адсоткаў), а даражэй за ўсё — у Ірландыі (175 працэнтаў). А вось паесці і паспаць у рэстаране і, адпаведна, у гатэлі лягчэй за ўсё для гаманца абыйдзецца ў Балгарыі (44 адсоткі), а накладна — у Даніі (150 працэнтаў).