ЕАБР адзначае замаруджванне росту ВУП Беларусі
Рост ВУП Беларусі, паводле ацэнкі Еўразійскага банка равіцця, запаволіўся ў ліпені да 3-3,4% год да года з каля 4% месяцам раней.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Адзначаецца, што ў ліпені істотна аслабла дынаміка апрацоўчай прамысловасці: рост знізіўся да 1,5% год да года з 6,1% у чэрвені ва ўмовах завяршэння актыўнай фазы аднаўлення вонкавага попыту.
Падтрымала эканоміку ў ліпені сфера паслуг, што шмат у чым кампенсавала зніжэнне ўкладу прамысловасці. На фоне скарачэння інвестыцый (мінус 13,4% г / г у ліпені) гэта можа паказваць на ажыўленне спажывецкай актыўнасці ў сувязі з адаптацыяй да ўмоў пандэміі.