
«Аршанская
газета» чамусьці не называе той суб’ект гаспадарання,
дзякуючы якому людзі маглі хоць трохі з’эканоміць. Затое падрабязна апісвае
штрафныя санкцыі, бо маўляў, прадпрыемству не атрымала магчымага прыбытку, і
яму нанесены ўрон у суме больш за 270 тысяч рублёў. За гэта быў звольнены
дырэктар і яго намеснік. Не абышлося і без крымінальных справаў — зусім як у
выпадках, калі праверка знаходзіла факты падвышэння цэнаў. Усяго было распачата дзве крымінальныя справы, прычым адна з іх — у дачыненні да былога дырэктара.
Таксама выданне паведамляе, што ў рэгіёне штодня праводзіцца па некалькі
праверачных рэйдаў у розныя крамы. Усяго праверана каля 200 аб’ектаў. Паводле
апублікаваных вынікаў, у большасці гандлёвых аб’ектаў — а гэта і харчовыя
крамы, і аптэкі, і сфера паслугаў — парушэнняў не знойдзена.
Дарэчы,
дапамагаюць удзельнікам праверак і пільныя грамадзяне. Так, аршанец Ігар
Эйдэльштэйн «прасігналізаваў», што ў адной з крамаў «Хіт» не працуе прылада для
праверкі цэнаў, і што ў краме няма запалак. Калі на гандлёвы аб’ект прыбыла
праверка, то высветлілася, што электронная прылада працуе як мае быць, і
запалкі ёсць, але на іх няма цэнніка. Па выніках звароту пільнага грамадзяніна
з адміністрацыяй крамы правялі тлумачальную гутарку.