Інфляцыя ў жніўні склала 9,8%
Інфляцыя ў Беларусі ў жніўні склала 9,8% г/г, як і ў ліпені, паведамляе Еўразійскі банк развіцця.

Фота Дзмірыя Дзмітрыева
Як тлумачыць ЕАБР, рост коштаў падтрымліваюць павышаныя інфляцыйныя чаканні, глабальныя затрымкі паставак, падаражэнне харчавання і сыравіны на сусветным рынку.
Зніжэнне ўраджаю збожжа (на 19% г/г па стане на 10 верасня) можа стаць дадатковым інфляцыйным фактарам у астатняй частцы года. У выніку эксперты чакаюць захавання гадавой інфляцыі блізу бягучага ўзроўню аж да лістапада ўключна і яе некаторага запаволення ў снежні.