ЕБРР даў беларускаму банку яшчэ 30 мільёнаў долараў
Пазыка прадастаўлена банку БелВЭБ для наступнага крэдытавання малога бізнэсу.

Пяцігадовы крэдыт дасць магчымасць банку БелВЭБ падоўжыць тэрміны пагашэння запазычанасцяў для сваіх прыватных кліентаў — мікра, малых і сярэдніх прадпрыемстваў. У ЕБРР бачаць у гэтым сектары беларускай эканомікі велізарны патэнцыял і адзначае, што да апошняга часу ён падтрымліваўся слаба.
Фрэнсіс Дэлэй, кіраўнік мінскага прадстаўніцтва Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў Беларусі, адзначыў: "Адкрыццё крэдытнай лініі банку БелВЭБ па праграме падтрымкі MSME з'яўляецца практычным прыкладам падтрымкі прыватнага сектару, які знаходзіцца ў прыярытэтах дзейнасці ЕБРР уБеларусі. Мы рады працягнуць супрацоўніцтва з БелВЭБ, падпісаўшы пагадненне сёння".
Адзначым, што гэта ўжо трэці крэдыт атрыманы банкам БелВЭБ ад ЕБРР.