Малдова ў 24 разы павялічыла экспарт яблыкаў у Беларусь

Малдова на фоне расійскага эмбарга істотна павялічыла экспарт яблыкаў і сліў у Беларусь.



jablyki_i_slivy.jpg

Пра гэта паведамляе місія ЕС памежнай дапамогі Малдове і Украіне. Экспарт сліў павялічыўся ў 6 разоў, а яблыкаў — у 24 разы. Сярэдні кошт на яблыкі застаўся ранейшы, а слівы сталі таннейшыя на 20% у параўнанні з мінулым годам.
Некаторыя эксперты мяркуюць, што такі вялікі рост экспарту малдаўскіх яблыкаў і сліў ў Беларусь магчыма звязаны з наступным рээкспартам іх у Расію.
ava.md