Мінчукам раздавалі сімвалічныя 500 долараў

Чацвёра актывістаў зарэгістраванага ў Латвіі грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» на чале з лідарам арганізацыі Алегам Корбанам правялі ўвечары 22 лістапада ў Мінску акцыю, падчас якой раздавалі мінакам сімвалічныя 500 долараў сярэдняга заробку.

nx5qigj5nkw.jpg

 

Акцыя праходзіла ў пешаходным пераходзе каля Камароўскага рынку. На фоне транспаранта «Выплата абяцаных 500 $» актывісты раздавалі мінакам улёткі з сімвалічнымі 100-доларавымі купюрамі — у кожныя рукі па 5 адпаведных банкнот.

 «Гэтыя грошы несапраўдныя, так мы хочам паказаць, што і заробкі, якія абяцае ўлада, будуць несапраўднымі. Беларусам вось ужо шмат гадоў улады абяцаюць заробак эквівалентную 500 доларам ЗША, але гэта так і застаецца абяцаннямі, казкай для электарату. Таму з дапамогай такой акцыі мы вырашылі акцэнтаваць увагу грамадскасці: не чакайце, сюрпрызаў не будзе! Пакуль улады не правядуць рэформы, не зменяць сваю аднавектарную палітыку, у нашай краіне не з'явяцца якія-небудзь пазітыўныя перспектывы на паляпшэнне эканомікі», — заявіў Корбан.

 

wf5qpkyung8__1_.jpg

Падчас раздачы матэрыялаў мінакі бралі сімвалічныя грошы досыць актыўна, аднак рэагавалі на гэта па-рознаму. Мерапрыемства прайшло без якіх-небудзь эксцэсаў.

 

Паводле прэс-службы ГА "Альтэрнатыва"