Мінгандлю даручыла правяраць асобы трымальнікаў банкаўскіх картак
Міністэрства гандлю дало даручэнне правяраць асобы трымальнікаў банкаўскіх картак пры ажыццяўленні імі пакупак праз тэрміналы.
Даручэнне дадзена кіраўнікам органаў кіравання гандлю і паслуг аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а таксама кіраўнікам аб`ектаў гандлю і сэрвісу, паведамляе прэс-служба Мінгандлю.
З мэтай развіцця абароту за тавары і паслугі, атрыманага з дапамогай плацежных картак, даручана забяспечыць выкананне персаналам аб`ектаў гандлю "Кіраўніцтва па абслугоўванні трымальнікаў
картак у арганізацыях гандлю і сэрвісу з выкарыстаннем плацежных тэрміналаў", правядзенне праверкі асоб трымальнікаў картак, а таксама аснашчэнне працоўных месцаў неабходнымі для падключэння
плацежных тэрміналаў камунікацыямі.
У ліку камунікацый значацца свабодная тэлефонная лінія, падключэнне да інтэрнэту і разеткі.
Ганна Афоніна, БелаПАН