Новак: Расія пакуль не плануе даваць Беларусі зніжку на газ
Масква пакуль не плануе даваць Мінску зніжку на газ, заявіў журналістам кіраўнік Мінэнерга Расіі Аляксандр Новак.

Чыноўнік адзначыў, што на наступным тыдні мае намер сустрэцца з міністрам энергетыкі Беларусі. У ліку іншага бакі абмяркуюць цэны на паліва.
Напярэдадні расійскі міністр паведаміў, што Беларусь вінная «Газпрому» за студзень — красавік 2016 года больш за 125 мільёнаў даляраў. Яго беларускі калега Уладзімір Патупчык заявіў, што Мінск не прызнае наяўнасць доўгу. Словы Новака ён патлумачыў розным трактаваннем міжурадавых пагадненняў у газавай сферы.
Патупчык адзначыў, што «гэта тэхнічнае пытанне, якое мы павінны вырашаць».
Паводле «Нашай Нівы»