На беларускай мяжы затрымалі расійскую праваабаронцу

У ноч на 13 мая беларускія памежнікі знялі з цягніка і затрымалі заснавальніцу расійскай Асацыяцыі некамерцыйных арганізацый «У абарону правоў выбарцаў «Голас» Лілю Шыбанаву.

Ліля Шыбанава

Ліля Шыбанава



Пра гэта паведамляе Савет па правах чалавека пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.
Затрыманне адбылося на станцыі Гудагай, калі Шыбанава кіравалася з Вільні ў Маскву праз Беларусь, каб узяць удзел у пасяджэнні Савету па правах чалавека, прызначанага на 16 мая.
На мяжы Шабанавай прапанавалі прайсці асабісты дагляд, пасьля чаго яе мабільны тэлефон перастаў адказваць.
Асацыяцыя «Голас», якая займаецца маніторынгам выбараў, стала першай у Расіі некамерцыйнай арганізацыяй, якую ў красавіку 2013 года прызналі «замежным агентам». У 2014 годзе яе ўключылі ў адпаведны рэестр Мін’юста. Ліля Шыбанава некалькі гадоў жыве па-за межамі Расіі.
Савет па правах чалавека мае намер звярнуцца да прэзідэнта Расеі Уладзімера Пуціна, каб той выступіў у абарону сябра прэзідэнцкага кансультатыўнага органу Лілі Шыбанавай, чые правы і законныя інтарэсы, на думку Савета, «былі груба парушаныя не патлумачанымі дзеяннямі беларускіх уладаў».
www.svaboda.org