Па досведзе еўрапейскіх кляштароў: на Мядзельшчыне з’явіўся “Аптэкарскі сад”

У Нарачанскім краі 12 ліпеня адкрыўся экскурсійна-турыстычны комплекс “Аптэкарскі сад”. 



images_cms_image_000025411.jpg

Размешчаны ён у лесе за вёскай Гатавічы, ля возера Белае. Займае плошчу больш за паўтара гектара.

Тут можна пазнаёміцца з працэсам вырошчвання, збору і сушкі лекавых раслін, даведацца пра іх шмат цікавага.

На тэрыторыі “Аптэкарскага саду” працуе фіта-гасцёўня, дзе можна паспрабаваць 12 рэцэптур гарбаты. Ёсць фіта-крама з лячэбнымі травамі і зборамі, дзіцячая пляцоўка.

get_img?ImageWidth=811&ImageHeight=409&ImageId=25413

— “Аптэкарскі сад” — адзіны ў краіне комплекс, створаны на аснове шматвяковага досведу еўрапейскіх кляштароў па вырошчванні і культываванню рэдкіх лекавых раслін, — падкрэслівае намеснік генеральнага дырэктара ААТ “БелАсептыка” Аляксандр Рогач

— З якой мэтай яго стварылі?

—  Адна з асноўных мэт адкрыцця комплексу – гэта прапаганда здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва нашай краіны і замежных турыстаў. Адпачывальнікі маюць магчымасць атрымаць асалоду ад водару і акунуцца ў атмасферу лекавых траў, чыя гаючая сіла праверана вякамі. “Аптэкарскі сад” створаны ў межах Дзяржаўнай праграмы развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёну на 2011–2015 гады.

— Што, на ваш погляд, будзе найбольш цікава наведвальнікам?

— Тое, што ў фіта-гасцёўні турысты могуць не толькі пакаштаваць ўжо распрацаваныя нашымі спецыялістамі віды гарбаты, а нават стварыць уласны рэцэпт гаючага збору пад кіраўніцтвам вопытнага траўніка.

Дарэчы, “БелАсептыка” вырошчвае ля Гатавічаў лекавыя расліны на плошчы 32 гектары. Тут вырошчваюць каля 20 найменняў траў — радыёлу ружовую, валяр'яну, сардэчнік, мяту, крываўнік… І асартымент лекавых раслін, што тут вырошчваюць, пашыраецца з года ў год.

get_img?ImageWidth=811&ImageHeight=409&ImageId=25412

Эксурсія для наведвальнікаў

www.rh.by