Прадпрыемствы Беларусі апынуліся на краі «пазыковай ямы»
Простая ілюстрацыя таго, як крэдыты тармозяць развіццё эканомікі.
Беларускія прадпрыемствы марнуюць значную частку сваёй выручкі на абслугоўванне крэдытаў.
Так, буйныя і сярэднія прадпрыемствы Беларусі ў студзені-ліпені патрацілі «на крэдыты» каля 1,8 мільярда даляраў. Пры гэтым доля крэдытных выплат у сярэднім склала 27,3% ад агульнай выручкі.
Горш за ўсё сітуацыя ідзе ў Віцебскай вобласці, дзе гэтая лічба дасягнула ўражлівай адзнакі — 41,6% ад выручкі. У іншых рэгіёнах карціна выглядае менш катастрафічнай, аднак у цэлым пазыковая нагрузка на прадпрыемствы працягвае павялічвацца, што выклікае непакой.
Як правіла, калі даўжнік марнуе на крэдыты больш траціны свайго даходу, гэта азначае, што ён знаходзіцца на парозе «пазыковай ямы» — фінансавай пасткі, калі большая частка заробленых сродкаў накіроўваецца на пагашэнне даўгоў. Часта гэта вядзе да крызісу і наступнаму банкруцтва прадпрыемства.
Паводле Салідарнасці