Расія зняла санкцыі з чатырох беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд  адзначае, што санкцыі здымаюцца ў адпаведнасці з "дарожнай мапай" двухбаковага супрацоўніцтва па працэдуры ўзаемнага зняцця абмежавальных мер па пастаўках прадукцыі жывёлагадоўлі, паведамляе «Еўрарадыё».

pixabay.com

pixabay.com

Рассельгаснагляд з 9 лістапада адмяняе абмежаванні на пастаўку ў Расію прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў, паведамляе прэс-служба ведамства.

Санкцыі знятыя з наступных прапрыемстваў:

— філіял "Лепельскі малочнакансервавы камбінат" ААТ "Віцебскі мясакамбінат";

— ПУП "Калінкавіцкі малочны камбінат";

— ПУП "Мёрскі мясакамбінат";

— ААТ "1-я Мінская птушкафабрыка".

Паведамляецца, што беларускі бок правёў расследаванне і прыняў меры па ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Акрамя таго, свае гарантыі даў Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу Беларусі. Рассельгаснагляд падкрэслівае таксама, што санкцыі здымаюцца ў адпаведнасці з "дарожнай мапай" двухбаковага супрацоўніцтва па працэдуры ўзаемнага зняцця абмежавальных мер па пастаўках прадукцыі жывёлагадоўлі.

Прадукцыя гэтых прадпрыемстваў пры пастаўцы ў Расію павінна быць выпушчаная з 9 лістапада 2019 года і суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.