МУС Расіі паказала пачак чыстых аркушоў у якасці доказу шкоды ад акцыі пратэсту 27 ліпеня

ГУ МУС па Маскве папрасіла далучыць пачак чыстых аркушоў у якасці абгрунтавання іскаў супраць прадстаўнікоў апазіцыі з патрабаваннем кампенсацыі шкоды з-за пратэстнай акцыі 27 ліпеня.



sk_rf_1.jpg

«Прадстаўнік істца перадаў нам у якасці доказаў вялікую колькасць загадаў па асабоваму складу маскоўскай паліцыі і даведкі на аснове іх. І ў ліку стосаў гэтых дакументаў мы бачым 21 белы аркуш. Мы не разумеем, як і што гэтыя аркушы даказваюць», — сказаў адвакат Аляксандр Памазуеў, які прадстаўляе інтарэсы адказчыкаў.

Пасля гэтага суддзя адклаў пасяджэнне на 22 лістапада, каб даць прадстаўніку істца час для азнаямлення з пярэчаннямі.

Фота twitter.com

Фота twitter.com

У несанкцыянаванай акцыі 27 ліпеня ў Маскве, паводле ацэнак паліцыі, удзельнічалі больш за 3,5 тысячы чалавек. Супрацоўнікі паліцыі і Расгвардыі затрымалі больш за 1000 чалавек. СК узбудзіў крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 318 ("Ужыванне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады") і ч. 2 арт. 212 ("Удзел у масавых беспарадках") КК РФ, у рамках яго расследавання былі арыштаваныя больш за 10 чалавек.

Фота twitter.com

Фота twitter.com


Агулам МУС  РФ патрабуе спагнаць з апазіцыянераў (у іх ліку заснавальнік ФБК Аляксей Навальны і незарэгістраваныя кандыдаты на выбарах у Масгардуму) 10,2 мільёна рублёў. Першапачатковая сума іскавых патрабаванняў складала 18 мільёнаў.

Шматмільённыя іскі супраць апазіцыі таксама падавалі некалькі іншых структур, у тым ліку Маскоўскі метрапалітэн, Масгартранс, «Аўтамабільныя дарогі», рэстаран «Арменія». Суды ўжо задаволілі некалькі іскаў.

Паводле meduza.io, tass.ru