Расійскі рубель рэзка патаннеў адносна долара і еўра
Курс рубля ў панядзелак зноў рэзка упаў у адносінах да асноўных сусветных валют з-за аднаўлення поўнамаштабных баёў на ўсходзе Украіны і пагрозы новых санкцыяў Захаду ў дачыненні да Масквы.

У адносінах да долара курс рубля за дзень апусціўся на 3%, у адносінах да еўра — на 3,5%.
У 18:30 за доляр давалі 66,23 рубля, за еўра — 74,71 рубля.
Расійскія біржавыя індэксы таксама працягнулі падзенне: рублёвы індэкс ММВБ апусціўся на 2% (да 1639 пунктаў), а доларавы РТС — на 5%, склаўшы 780 пунктаў.
bbc.co.uk