Рубель сціпла ўмацаваўся да даляра, але знізіўся да еўра
19 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Беларускі рубель, як і днём раней, сціпла ўмацаваўся да даляра.

Курс даляра знізіўся на Br10 да 8840 беларускіх рублёў.
Еўра падрос на Br20 да 11 610 рублёў.
Курс расійскага рубля знізіўся на Br0,5 - да 272,5 беларускага.