Са снежня даражэе харчаванне ў дзіцячых садках і школах
З 1 снежня ў Беларусі павышаюцца грашовыя нормы расходаў на харчаванне ва ўстановах адукацыі.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі, гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 22 лістапада 2017 г. № 879, піша naviny.by.
Так, павялічваюцца грашовыя нормы расходаў на харчаванне на 10% навучэнцаў установаў дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, спецыяльнай адукацыі.
У апошні раз нормы на харчаванне дзяцей павышаліся вясной бягучага года на 5%. З 15 сакавіка кошт харчавання ў дзіцячых садках у залежнасці ад узросту дзіцяці і яго знаходжання ў гэтай установе складаў у сярэднім ад 41,14 да 77,44 рубля ў месяц; у агульнаадукацыйных школах — ад 1,5 да 5,14 рубля ў суткі. З 1 красавіка 2014 года бацькі аплачваюць 100% кошту харчавання сваіх дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі.