Школьнікам прапанавалі напісаць верш ці песню пра Лукашэнку
Беларускім школьнікам прапанавалі напісаць на беларускай ці рускай мовах верш, сачыненне ці песню пра Аляксандра Лукашэнку.
![Фота прэс-службы прэзідэнта Беларусі Фота прэс-службы прэзідэнта Беларусі](/img/v1/images/lu_elka_04.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота прэс-службы прэзідэнта Беларусі
БРСМ праводзіць маладзёжную эстафету творчасці пад назвай “Мая Беларусь. Мая будучыня”. Адзначаецца, што тэматыка прац, прапанаваных на конкурс, “прадугледжвае глыбокае і рознапланавае раскрыццё ідэй патрыятызму, канструктыўнага і стваральнага шляху развіцця беларускага грамадства, ролі першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у станаўленні незалежнай дзяржавы, імкненне моладзі ўнесці свой унёсак у развіццё будучыні краіны”. Гэта можа быць таксама відэа, сцэнар, плакат, малюнак ці фотаздымак.
БРСМ падкрэслівае, што новы праект дае магчымасць яго ўдзельнікам “звярнуцца са сваімі думкамі, ідэямі і прапановамі” да Лукашэнкі, да органаў выканаўчай і заканадаўчай улады.