Сярэдні заробак у Беларусі падае другі месяц запар
Сярэдні заробак беларусаў працягвае змяншацца.
У лютым сярэдні заробак беларусаў знізіўся на
4 рублі, паведамілі ў панядзелак, 25 сакавіка, у Нацыянальным статыстычным камітэце,
перадае Тэлеграф.
Нагадаем, у снежні, паводле афіцыйнай статыстыкі, сярэдні заробак у Беларусі рэзка павялічыўся да 1 115,3 рубля. У студзені ён знізіўся больш чым на 130 рублёў.
Паводле звестак Белстата, у лютым намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў Беларусі склала 977,6 рубля. Гэта на 4 рублі менш, чым было ў студзені.
Падчас «Вялікай размовы» Аляксандр Лукашэнка параіў беларусам варушыцца, а не скардзіцца на працу і заробкі, і сказаў, што ў краіне вельмі шмат зроблена, каб чалавек мог зарабляць для сябе і сям'і.