Стала вядома, якія паслугі «дармаеды» будуць аплачваць па поўным кошце
Урад вызначыў, якія паслугі незанятыя ў эканоміцы беларусы будуць аплачваць па эканамічна абгрунтаваных тарыфах. Яны пералічаны ў пастанове № 314 ад 24 красавіка.

Грамадзяне, уключаныя ў спіс працаздольных, але не занятыя ў эканоміцы, будуць аплачваць па поўных тарыфах:
- Гарачае водазабеспячэнне (з 1 студзеня 2019 года).
- Газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў.
- Цеплазабеспячэнне (з 1 кастрычніка 2019 года).
Якім чынам гэта будзе рэалізавана на практыцы, калі, напрыклад, "дармаед" жыве ў кватэры не адзін, не тлумачыцца.