Стаўкі падатку на аўто складуць ад 390 тысяч да 1,3 мільёна — табліца з сумамі
Стаўкі транспартнага падатку запісаныя ў законапраекце, які паступіў з урада ў палату прадстаўнікоў нацыянальнага сходу.
Прапануецца ўстанавіць наступныя стаўкі дзяржпошліны:
на легкавікі для фізасоб
для легкавых аўтамабіляў масай менш за 1 тону — 390 тыс. рублёў, ад 1 да 2 тон — 650 тыс. рублёў, ад 2 і да 3 тон — 910 тыс., большыя за 3 тоны — 1,3 млн,
прычэп да легкавіка — 130 тыс.
на грузавікі для фізасоб і юрасоб
на аўто не большае за 3,5 тоны — 1,95 млн, ад 3,5 да 12 тон — 2,6 млн, большае за 12 тонаў — 3,25 млн, прычэп і паўпрычэп — 1,3 млн, аўтобус — 1,95
млн, матацыкл і маторолер — 130 тыс.
на легкавікі для юрасоб
для легкавых аўтамабіляў масай менш за 1 тону — 650 тыс. рублёў, ад 1 да 2 тон — 910 тыс. рублёў, ад 2 і да 3 тон — 1,17 тыс., большыя за 3 тоны — 1,56 млн,
прычэп да легкавіка — 390 тыс.
Палёгак уласнікам новых аўтамабіляў (да 10 гадоў) не прадугледжваецца.
nn.by