Стратнасць кампаніі Heineken у Бабруйску выклікала здзіўленне віцэ-прэм'ера

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы даручыў кіраўніцтву Магілёўскай вобласці на працягу тыдня разабрацца з прычынамі стратнай працы кампаніі Heineken у Бабруйску.



bobrov.jpg

Віцэ-прэм'ер прыняў удзел у пасяджэнні аблвыканкама, на якім былі падведзены вынікі работы народнагаспадарчага комплексу рэгіёну за 2013 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА .
У віцэ-прэм'ера выклікала здзіўленне інфармацыя аб тым, што такая буйная і вядомая піваварная кампанія ўжо на працягу цэлага шэрагу гадоў працуе стратна на тэрыторыі Беларусі. 

«Згодна з законамі эканомікі такія прадпрыемствы павінны закрывацца альбо прадаваць свае актывы больш паспяховым кампаніям. Калі гэтага не адбываецца, значыць, у Heineken ёсць нейкая іншая крыніца даходу», - лічыць Міхаіл Русы.


З гэтым пытаннем трэба дэталёва разабрацца на працягу бліжэйшага тыдня, запатрабаваў віцэ-прэм'ер.  

«Бо калі прадпрыемства не атрымлівае прыбытак, значыць, і не плаціць адпаведныя падаткі ў бюджэт - гэта ненармальна, тым больш для такога вядомага брэнда, як Heineken», - лічыць Міхаіл Русы.


У сваю чаргу старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік прапанаваў прапрацаваць пытанне аб увядзенні для ўсіх прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёну безумоўнага да выканання паказчыка па рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі, які павінен скласці не ніжэй 10-15%.

БелТА