Стваральнік першага беларускага брэнда кавы «Matador» — банкрут

Адначасова з распачынаннем справы аб банкруцтве «Сержа» пра сваю эканамічную неплацежаздольнасць абвясціла калісьці вядомая беларуская кампанія «Ікартайм».



imgfghtfu.jpg

Фота zavarka.by

Яна — стваральнік першага нацыянальнага кававага брэнду «Matador».

Справа кампаніі «Ікартайм» з 9 сакавіка разглядаецца ў Эканамічным судзе Менскай вобласці — па месцы прапіскі «кававай кампаніі» у Астрашыцкім гарадку. Менавіта там з 1997 года знаходзілася фабрыка, у якую інвеставалі Артур Адамян і Ерванд Ісаян.

Акрамя «Matador» за гэтыя гады «Ікартайм» запомніўся такімі брэндамі, як «Чорнае зерне» і «El Café Barcelona». Пачала кампанія працаваць і па гарбаце, запусціўшы марку «Greenwich». Яшчэ адзін кірунак, у які інвестары ўкладвалі грошы перад крызісам, — сетка крамаў гарбаты «Bungalow».

Аб праблемах «Ікартайм» стала вядома ў першай палове 2015 года ад супрацоўнікаў (у лепшыя часы на фірме працавала каля 300 чалавек), якім амаль паўгода не выплачвалі заробкі. У самой кампаніі прычынай праблемы назвалі спрэчкі з «Белаграпрамбанкам». «Ікартайм» пратэрмінаваў пагашэнне крэдыту, што прывяло да арышту яшчэ з канца 2014 году яго рахункаў. Вытворца кавы з гэтай нагоды судзіўся з банкам у Эканамічным судзе Мінскай вобласці.

belsat.eu